Мінскае “Дынама” заняло 5-е месца на Кубку сталіцы па хакеі
Мінскае “Дынама” заняло 5-е месца на Кубку сталіцы па хакеі. Турнір праходзіць на “Чыжоўка-Арэне”, ён прысвечаны 950-годдзю Мінска.
Сёння ў матчы за 5-е месца “зубры” перамаглі рыжскае “Дынама” з сухім лікам 4:0 (0:0, 3:0, 1:0). На першым этапе мінчане прайгралі маскоўскім аднаклубнікам (3:6), а затым саступілі землякам з “Юнацтва”.
Сёння ў 15.30 адбудзецца матч за 3-е месца, які правядуць “Юнацтва” і “Югра” з Ханты-Мансійска. Фінальная гульня пройдзе ў 19.30 — гэта будзе матч яраслаўскага “Лакаматыва” і маскоўскага “Дынама”.