Мінскае "Дынама" завяршыла выязную серыю перамогай у Рызе

Мінскае "Дынама" завяршыла выязную серыю перамогай у Рызе

Хакеісты мінскага "Дынама" перарвалі серыю з трох паразаў запар, адолеўшы ў сталіцы Латвіі рыжскіх дынамаўцаў — 2:1. Перамога дасталася беларусам у авертайме.

Мінчукі вельмі хацелі перамагчы і "перакідалі" сваіх супернікаў у два разы: 15-32. Але ў першым перыядзе галкіпер рыжан Яніс Каліньш дзейнічаў вельмі ўпэўнена. Толькі на 25-й хвіліне "зубры" здолелі ўвасобець перавагу ў закінутай шайбе — адзначыўся Дзмітрый Корабаў.

Аднак не прайшло і васьмі хвілінаў, як Марыс Бічэўскіс узнавіў раўнавагу. А наступную шайбу гледачы пабачылі толькі ў авертайме. Затое чакаць яе давялося толькі 20 секунд — закінуў Джасцін Фантэйн.

Наступны матч "Дынама-Мінск" правядзе 31 кастрычніка на "Мінск-Арэне". Супернікам "зубраў" будзе іх сусед па дне тунінрнай табліцы — маскоўскі "Спартак".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі