Мінскае "Юнацтва" — васьміразовы чэмпіён Беларусі па хакеі (відэа)

Мінскае "Юнацтва" — васьміразовы чэмпіён Беларусі па хакеі (відэа)

Хакеісты мінскага "Юнацтва" сталі чэмпіёнамі Беларусі. 10 красавіка яны выйгралі рашаючы матч у гродзенскага "Нёмана" з лікам 2:0 (0:0, 0:0, 2:0).

Першыя два перыяды ніводная з камандаў не здолела закінуць шайбу ў браму саперніка. Толькі ў трэцім перыядзе гулец "Юнацтва" Станіслаў Лапачук рэалізаваў буліт, прызначаны за парушэнне гродзенцамі правілаў у адносінах да Міхаіла Стэфановіча. Другую шайбу гродзенцам забіў Аляксандр Кулакоў.

Гульня ў фінальнай серыі чэмпіянату працягвалася да чатырох перамог. Дзякуючы сённяшняму выйгрышу лік у серыі стаў 4:1 на карысць "Юнацтва". Сталічны клуб восьмы раз заваяваў чэмпіёнства краіны. 

Гродзенскі "Нёман" апынуўся на другім месцы. Бронзавыя ўзнагароды разыгрываюць салігорскі "Шахцёр" і "Дынама-Маладзечна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі