Мінскага школьніка злавілі на збыце наркотыкаў
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу на непаўналетняга мінчука. Хлопца вінавацяць у незаконным абароце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў.
Паводле інфармацыі следства, 11-класнік адной з мінскіх школаў працаваў на інтэрнэт-краму па продажы псіхатропаў так званым "мінёрам". Праз зашыфраваную перапіску хлопец атрымліваў каардынаты месцаў, дзе забіраў псiхатропы. Потым на арандаванай кватэры ён фасаваў іх на дробныя порцыі. Пасля гэтага хлопец рабіў "закладкі" наркотыкаў на тэрыторыі Мінска і Мінскай вобласці.
Грошы за сваю працу атрымліваў на банкаўскую картку, аформленую на падстаўную асобу.
Пры ператрусе на арандаванай кватэры праваахоўнікі выявілі шалі, разнастайныя прыстасаванні для фасоўкі і рэчыва масай не менш за 50 грам. Судэксперты высветлілі, што канфіскаванае крышталічнае рэчыва цёмна-ружовага колеру змяшчае ў сваім складзе альфа-PVP — асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.
Таксама спецыялісты даследуюць камп'ютарную тэхніку і мабільныя прылады.
Пракурор даў санкцыю на тое, каб юнака ўзялі пад варту.