Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі сёння спаўняецца 210 гадоў
210 гадоў назад, 28 студзеня 1798 года, была заснаваная Мінская рыма-каталіцкая дыяцэзія. Гэта была адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка каталіцкай царквы ў канцы XVIII — XX стагоддзя[.
Тэрыторыя супадала з межамі Мінскай губерні. Першым біскупам быў Якаў Дэдэрка. Пры ім Папа Пій VI даслаў у Мінск мошчы святога Феліцыяна, якія знаходзіліся ў Марыінскім манастыры.
У 1869 годзе дыяцэзія была скасаваная, а яе тэрыторыя ўключана ў Віленскую рымска-каталіцкую дыяцэзію. У лістападзе 1917 года дзейнасць Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі была адноўленая, а ў 1925 годзе часткова на яе тэрыторыі, якая адышла да Польшчы, створана Пінская рыма-каталіцкая дыяцэзія.
У 1991 годзе была створана Мінска-Магілёўская рыма-каталіцкая дыяцэзія, якая з'яўляецца пераемніцай Мінскай і Магілёўскай дыяцэзій, з 2000 года яна ахоплівае тэрыторыі Мінскай і Магілёўскай абласцей.
БЕЛТА