Мінская Дзіцячая чыгунка адзначае юбілей

Дзіцячая чыгунка імя Канстанціна Заслонава сёлета адзначае 60-годдзе. Юбілейны сезон урачыста адкрыўся 1 траўня. У цырымоніі прынялі ўдзел юныя чыгуначнікі, былыя выпускнікі Дзіцячай чыгункі, а таксама кіраўніцтва Мінскага аддзялення Белчыгункі.

У 11.00 з перона станцыі Заслонава адправіўся першы ў новым сезоне цягнік “Сталічны экспрэс”, які правёз пасажыраў па традыцыйным маршруце — адстанцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

Сёлета па выходных і святочных днях пасажыраў цягніка чакае новая забаўляльная праграма — гульні, конкурсы, віктарыны. У ліпені запланаваны цэлы шэраг святочных імпрэз, прысвячаных 60-годдзю Дзіцячай чыгункі, перадае БелаПАН.

Цягнік “Сталічны экспрэс” у траўні будзе хадзіць па суботах, нядзелях і святочных днях — з 11.00 да 16.40, у летнія месяцы — па серадах, чацвяргах і пятніцах — з 1.00 да 14.00, а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.40; у верасні — па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі