Мінская студэнтка грудзьмі напісала партрэт Лукашэнкі і ўжо прадала яго

Мінская студэнтка грудзьмі напісала партрэт Лукашэнкі і ўжо прадала яго

Мінская студэнтка Надзея Маціеўская, якая піша карціны грудзьмі, намалявала партрэт Аляксандра Лукашэнкі, інфармуе nn.by. Яна вучыцца на эканаміста на факультэце міжнародных адносін БДУ. Грудзьмі піша карціны з лютага 2018-га. "Я пішу акрылам. Эскіз раблю алоўкам, нейкія дэталі магу прапрацаваць пэндзлем, — расказвае дзяўчына. — Я ў сваіх карцінах выкарыстоўваю наогул усё. Бывала, малявала з дапамогай кардона, грабеньчыка — глядзіцца незвычайна".

Што да партрэта кіраўніка дзяржавы, то гэта была ідэя Надзеі. "Ніякай палітычнай нагрузкі ён не нясе, — кажа мастачка. — Падумала: чаму б не напісаць штосьці смелае? Наогул вельмі цікава маляваць партрэты старых людзей — маршчыны, аб’ём паказваць".

Партрэт Аляксандра Лукашэнкі набылі ўжо праз гадзіну пасля таго, як Маціеўская выклала яго выяву ў інстаграм. Гэты і іншыя партрэты мастачкі можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі