Мінская студэнтка засела ў канапе, яе вызвалялі ратавальнікі
Здарэнне адбылося ў Партызанскім раёне сталіцы, дзе дзяўчына здымае кватэру.
Увечары 19 лютага ў Партызанскім раёне Мінска адбылося кур'ёзнае здарэнне. 21-гадовая студэнтка засела ў... канапе. Дакладней, яна не магла з яе выцягнуць сваю нагу. Давялося выклікаць у здымную кватэру ў завулку Баграціёна ратавальнікаў, якія з дапамогай спецыяльнага інструмента вызвалілі дзяўчыну "з палону", інфармуе прэс-служба МНС.
Шпіталізацыя ёй не спатрэбілася, дадае сайт onliner.by.
Ілюстрацыйнае фота: Fotolia