Мінскі бізнесмен уступіў у БНФ і пайшоў на выбары
Мінскі бізнесмен сёлета ўступіў у Партыю БНФ і пайшоў на выбары ў Палату прадстаўнікоў, балатуецца па 103-й Дамброўскай выбарчай акрузе. 62-гадовы Васіль Астроўскі, ураджэнец Валожына, у інтэрв'ю "Нашай ніве" кажа, што "прыспеў час быць самім сабой".
Астроўскі займаецца бізнесам з сярэдзіны 90-х. Цяпер у яго засталіся толькі агенцтва па нерухомасці і турыстычная кампанія. Ён узначальвае Раду па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме, а таксама ўваходзіць у Рэспубліканскую раду прадпрымальнікаў. У яго пяцёра дзяцей. Бізнесмен кажа, што "доўга разважаў", чакаў, калі сын скончыць каледж, "трошкі баяўся". Ён перакананы, што "нейкі плюралізм павінен існаваць".
"Я доўга цярпеў, і мне так усё абрыдла", — гаворыць Астроўскі. Цалкам інтэрв'ю з ім гл. тут.