Мінскі суд абавязаў напісаць абвяржэнне артыкула пра стронцый у малацэ

Мінскі суд абавязаў напісаць абвяржэнне артыкула пра стронцый у малацэ

22 снежня эканамічны суд горада Мінска вынес рашэнне па гучнай справе публікацыі інфармацыйнага агенцтва Associated Press пра стронцый у беларускім малацэ. Звесткі ў публікацыі Юрася Карманава прызналі "не адпаведнымі рэчаіснасці", яны "ганьбуюць дзелавую рэпутацыю" адкрытага акцыянернага таварыства "Мілкавіта". Суд абавязаў Карманава накіраваць у агенцтва АР "афіцыйнае пісьмовае абвяржэнне, перакладзенае на англійскую мову".

Як інфармуе прэс-служба эканамічнага суда, з журналіста спаганяюцца на карысць "Мілкавіты" 840 рублёў кампенсацыі па аплаце дзяржпошліны і 1500 рублёў кампенсацыі на аплаце юрыдычнай дапамогі. На працягу 15 дзён рашэнне суда можа быць абскарджанае ў апеляцыйнай інстанцыі эканамічнага суда г. Мінска.

Артыкул Юрася Карманава "Тэст выявіў чарнобыльскі след у беларускім малацэ" з'явіўся на сайце Associated Press 25 красавіка 2016 года. У ім паведамлялася, што на гомельскае прадпрыемства "Мілкавіта" паступае радыяцыйнае малако (з фермерскай гаспадаркі ў Хойніцкім раёне). Праверка на радыенукліды ў Мінскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі паказала дзесяціразова перавышаную норму ўтрымання стронцыю-90. "Мілкавіта" тады заявіла, што ў іх арганізаваны жорсткі кантроль ўтрымання радыенуклідаў у малацэ і малочных прадуктах, а перавышэння ўтрымання радыенуклідаў у прадукцыі няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі