Мінскі вытворца “крафтавай кавы” Sorso стварае сваю крыптавалюту

Мінскі вытворца “крафтавай кавы” Sorso стварае сваю крыптавалюту

Беларускі вытворца крафтавай кавы Sorso абвясціў, што выходзіць на ICO – Initial coin offering. Гэта сучасная форма прыцягнення інвестыцый для развіцця праектаў: кампанія выпускае сваю крыптавалюту (токен) і прадае яе інвестарам.

Крыптавалюта Sorso будзе называцца CoffeeBit – па аналогіі з шырока вядомым Bitcoin. “Кожны жадаючы, які іх набудзе, зможа прыгатаваць добрую каву. Усіх падрабязнасцяў пакуль раскрываць не хочам, але сёе-тое паказаць гатовыя”, – распавёў сайту Probusiness.io Сцяпан Лапшынаў, адзін з сузаснавальнікаў Sorso.

Кампанія займаецца абжаркай кавы для беларускага рынку, прадае каву праз Amazon. Пад брэндам Sorso працуе некалькі кавярняў. Таксама кампанія пастаўляе абсталяванне для рэстаранаў.

Пачатковы этап ICO – pre-sale – стартуе 1 верасня. Прынцып прыцягнення грошай – краудфандынг, то бок калектыўнае фінансаванне. Сродкі для падтрымкі праекта зможа накіраваць кожны ахвочы.

Мінскі вытворца “крафтавай кавы” Sorso стварае сваю крыптавалюту
Сцяпан Лапшынаў. Фота: probusiness.io.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі