Мінскі завод шасцярэнь адправіў дадому больш за 60% супрацоўнікаў

Мінскі завод шасцярэнь адправіў дадому больш за 60% супрацоўнікаў

19 кастрычніка Мінскі завод шасцярэнь адправіў па дамах 60% работнікаў. У вымушаны прастой ім абяцаюць захаваць 2/3 заробку, піша onliner.by. Кіраўніцтва заводу абяцае, што перапынак у працы парцягнецца не больш за тыдзень.

Сярэдні месячны заробак на заводзе цяпер складае 6 млн 490 тыс. рублёў. Па стане на канец верасня ў штаце завода працуюць 1732 чалавекі.

Кіраўніцтва заводу называе некалькі прычынаў крызіснай сітуацыі. Па-першае, скарачаюцца аб'ёмы давальніцкай сыравіны. Па-другое, каб не спыніць працу атрымальнікаў, якімі з'яўляюцца пераважна беларускія прадпрыемствы, МЗШ у апошнія месяцы часта адгружаў прадукцыю без перадаплаты. Таму ў завода ўтварылася дэбіторская запазычанасць — больш за 32 млрд рублёў. Па-трэцяе, пасля росту курсу долара рэзка падаражэлі энергарэсурсы, і паўза ў вытворчасці дапаможа знізіць выдаткі і працу на склад.

Апошнім разам такое ж прыпыненне працы на заводзе на некалькі дзён было ў сярэдзіне лета.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі