Мінскіх беспрацоўных накіруюць на курсы лагістыкі
Для беспрацоўных у Мінску ў 2016 годзе арганізуюць навучанне па спецыяльнасці лагістыка. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Гэты камітэт ажыццяўляе дзяржаўныя закупкі адукацыйных паслуг для навучання беспрацоўных грамадзян. Спіс прафесій і спецыяльнасцяў на навучальных курсах абнаўляецца штогод з улікам запатрабаванасці на рынку працы і заявак канкрэтных наймальнікаў.
У 2014 годзе навучанне праводзілася па 21 спецыяльнасці, у 2015 годзе — па 24, а сёлета плануецца правесці навучанне беспрацоўных па 26 спецыяльнасцях. У спісе курсаў перападрыхтоўкі апроч новага накірунку лагістыкі з’явяцца такія спецыяльнасці, як калькулятар, машыніст электрацягніка, тэсціроўшчык праграмнага забеспячэння, спецыяліст па арганізацыі закупак.
Фота: БЕЛТА