Мінскія студэнты плацілі за экстазі праз інфакіёск
Мінскія міліцыянты затрымалі двух юнакоў пры спробе забраць "закладку" з наркотыкамі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Адзін з маладых людзей — студэнт ВНУ, другі — навучэнец каледжа.
Юнакі заплацілі за наркотыкі 170 рублёў. Пакупку яны аплацілі праз інфакіёск на вакзале і паехалі забіраць закладку з псіхатропаў. Па дарозе іх затрымалі аператыўнікі. Па каардынатах, якія назвалі юнакі, аператыўнікі знайшлі "закладку", дзе было пяць чырвоных таблета. Экспертыза паказала, што ў іх складзе ёсць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — МДМА (MDMA).
На маладых людзей пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Дарэчы, раней маладыя людзі да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.