Мінюст прыпыніў дзяржаўную рэгістрацыю партыі БХД

Мінюст прыпыніў дзяржаўную рэгістрацыю партыі БХД

Міністэрства юстыцыі на месяц прыпыніла працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе за подпісам намесніка міністра І. Тушынскага, інфармуе прэс-служба БХД.

Затрымка тлумачыцца тым, што Мінюсту патрэбныя дадатковыя дакументы для прыняцця рашэння. 

Аргкамітэт партыі падаў дакументы на рэгістрацыю месяц таму, 22 студзеня 2018 года, пасля чарговага ўстаноўчага з'езду. Гэта ўжо сёмая спроба хрысціянскіх дэмакратаў афіцыйна зарэгістраваць сваю партыю. 

У БХД называюць незаконнымі такія дзеянні Мінюсту, як зацягванне часу і “прыпыненне рэгістрацыі”. Згодна з законам, нагадваюць партыйцы, Мінюст абавязаны выносіць сваё рашэнне на працягу месяца пасля падачы дакументаў аб рэгістрацыі палітычнай партыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі