Мінздароўя Беларусі выключыла COVID-19 са спісу небяспечных захворванняў
COVID-19 быў унесены ў пералік небяспечных захворванняў у пачатку 2020 года / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выключыла шэраг інфекцый са спісу захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва. З пераліку прыбралі пранцы і ганарэю, а таксама інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19. Змены былі ўнесены пастановай ведамства ад 3 лютага, піша reform.by
COVID-19 быў унесены ў пералік небяспечных захворванняў у пачатку 2020 года. Калі ў чалавека падазраюць захворванне з пераліку, а сам ён рабіць аналізы адмаўляецца, яго могуць агледзіць прымусова. А таксама могуць прымусова шпіталізаваць.
На днях Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі больш за 70% насельніцтва Беларусі, а першую бустэрную дозу атрымалі ўжо 87,5% з тых, хто прайшоў вакцынацыю.
У цяперашні час у пераліку захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, застаюцца:
- актыўны сухоты органаў дыхання;
- чума;
- халера;
- сібірская язва;
- гемарагічныя ліхаманкі Ласі, Марбург, Эбола.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.