Мінздароўя: у Беларусі менш за 700 новых выпадкаў COVID-19 за суткі

Мінздароўя: у Беларусі менш за 700 новых выпадкаў COVID-19 за суткі

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 699 новых пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя 2 лютага. Агулам з пачатку пандэміі было зарэгістравана 249 994 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус.

За суткі зафіксавана 9 смерцяў пацыентаў з COVID-19. За час пандэміі, паводле афіцыйных звестак, памерлі 1737 пацыентаў. Праўда, у гэтай лічбе ёсць падставы сумнявацца, бо смяротнасць у Беларусі ў 2020 годзе істотна перавышае даныя за 2019-ы.

За ўвесь час паправіліся 237 178 чалавек, у якіх была выяўленая каранавірусная інфекцыя. Прычым 662 з іх — за апошнія суткі.

За мінулыя суткібыло зроблена 6 522 тэсты на COVID-19. Атрымліваецца, што станоўчымі былі каля 10%. Увогуле ж за час пандэміі ў Беларусі праведзены 4 488 821 тэст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі