Місія ЕС пры АБСЕ таксама падтрымала ініцыятыву Ціханоўскай
Місія Еўрасаюза пры АБСЕ выказала падтрымку ініцыятыве Святланы Ціханоўскай. Пра гэта ў Твітары напісала пастаянная прадстаўніца ЕС пры АБСЕ Раса Астраўскайтэ.
Раней ініцыятыву Ціханоўскай падтрымала місія ЗША пры АБСЕ.
18 сакавіка Ціханоўская прапанавала беларускім грамадзянам прагаласаваць на платформе "Голас", каб падтрымаць мірнае развязанне палітычнага крызісу ў Беларусі. Таксама яна прапанавал беларускім уладам пачаць перамовы па выхадзе з крызісу.
За ініцыятыву Ціханоўскай на "Голасе" прагаласавалі ўжо каля 350 тысяч чалавек.
#EU @OSCE expressed support for today's call for genuine and inclusive dialogue between #Belarus authorities and the political opposition, leading to the holding of free and fair elections this year, with international observation incl by @osce_odihr pic.twitter.com/urc7PssWL1
— Rasa Ostrauskaite (@RasaOstrauskai2) March 18, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.