Місія ЗША ў АБСЕ падтрымала ініцыятыву Святланы Ціханоўскай
Місія ЗША ў АБСЕ падтрымала заяву Святланы Ціханоўскай наконт галасавання за мірнае развязанне крызісу праз дыялог. Таксама місія ЗША заклікала Аляксандра Лукашэнку і прадстаўнікоў рэжыму прыняць прапанову Ціханоўскай і пачаць перамовы.
Партнёрам і саюзнікам ЗША місія прапанавала падтрымаць беларускі народ у яго барацьбе за свабоду і дэмакратыю.
У паведамленні АБСЕ гаворыцца: "ЗША з гонарам падтрымліваюць сённяшні заклік да дыялогу паміж уладамі, каардынацыйнай Радай і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
ЗША дзякуюць шведскаму старшыні АБСЕ за прапанову арганізаваць нацыянальны дыялог паміж уладамі Беларусі і тымі, хто заклікае да дэмакратыі і захавання правоў чалавека".
Як распавядала Еўрарадыё, Святлана Ціханоўскай заклікала беларусаў прагаласаваць на платформе "Голас" з патрабаванне мірнага развязання крызісу ў Беларусі. За першыя некалькі гадзін яе прапанову падтрымалі больш за 300 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.