Міжнародныя авіякампаніі спыняюць рэйсы ў Кітай

Міжнародныя авіякампаніі спыняюць рэйсы ў Кітай

Больш за дзесяць міжнародных авіякампаній прыпынілі рэйсы ў Кітай, дзе зафіксаваная ўспышка каранавіруса, перадае Радыё "Свабода".

Пра спыненне рэйсаў на мацерыковы Кітай да 9 лютага заявіла Lufthansa. Абмежаванні закрануць і даччыныя кампаніі авіяперавозчыка. Самалёты Lufthansa здзяйсняюць рэйсы ў 73 кітайскія аэрапорты, у тым ліку ў Пекін і Шанхай.

Авіякампаніі Air France, British Airways і Finair таксама абвясцілі пра часовае спыненне рэйсаў у Кітай. Далучыліся да іх авіякампаніі з Паўднёва-Усходняй Азіі. American Airlines прыпыніць палёты з 9 лютага па 27 сакавіка.

"Міжнародныя авіялініі Украіны" да 24 лютага спынілі палёты на кітайскі курорт Хайнань. Казахстан у першыя тры дні лютага плануе цалкам спыніць транспартнае злучэнне з Кітаем, у тым ліку і наземнае.

У Расіі кампанія "Уральскія авіялініі" прыпыніла рэйсы ў Еўропу і Японію з Екацярынбурга і Уладзівастока. Гэтыя рэйсы карысталіся асаблівай папулярнасцю сярод кітайцаў. 

У Беларусі выпадкаў заражэння каранавірусам пакуль выяўлена не было. Тым не менш некалькі чалавек з падазрэннямі на захворванне знаходзяцца на абследаванні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі