"Мне страшна" — адзін з найлепшых футбалістаў Расіі пра прычыны ад'езду з РФ

Аляксандр Кержакоў / Интепресс
Аляксандр Кержакоў / Интепресс

Былы нападнік піцерскага "Зеніта" і адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Аляксандр Кержакоў расказаў, чаму з'ехаў з Расіі. Гэтае рашэнне ён прыняў яшчэ восенню 2022 года. Пры гэтым ён адмовіўся назваць свой ад'езд эміграцыяй.

У Расіі склалася цяжкая сітуацыя. Праз навіны, разуменне маштабнасці таго, што адбываецца, зрабілася вельмі цяжка, сказаў Кержакоў у інтэрв'ю журналісту Нобелю Арустамяну. І яны з жонкай вырашылі з'ехаць.

"Мне страшна. Я ніколі ў жыцці не мог паверыць, што такое магчымае. Пасля практычна кожнага інтэрв'ю, калі мяне пыталіся, якое маё самае галоўнае жаданне, якое я хацеў загадаць, я адказваў: "Каб не было вайны", — кажа футбаліст. Паводле яго слоў, ён не разумее, як у сучасным і прагрэсіўным грамадстве наогул магчымае тое, што цяпер адбываецца.

Кержакоў — адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Расіі. Ён дагэтуль з'яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі нацыянальнай каманды — 30 галоў, найлепшым бамбардзірам у гісторыі расійскага футбола (233 галы), а таксама найлепшым бамбардзірам у гісторыі "Зеніта" (161 гол). За піцерскую каманду Кержакоў гуляў у 2001-2017 гадах з невялікімі перапынкамі на іспанскую "Севілью" і маскоўскае "Дынама". Таксама выступаў за нацыянальную зборную Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі