МНС арганізавала "гарачую лінію" для сваякоў пацярпелых у ДТЗ ва Украіне

Па звестках выратавальнікаў, у аўтобусе, які вёз беларускіх турыстаў у Балгарыю на курорт "Чарнаморац", было 52 чалавекі: 2 кіроўцы і 50 пасажыраў. Гэта былі дзеці з танцавальнага калектыва і бацькі, якія суправаджалі іх. 
 
У 8 кіламетрах ад Ковеля аўтобус з беларусамі сутыкнуўся лоб у лоб з украінскай маршруткай. 
 
Па папярэдніх звестках, у аварыі загінула сем чалавек: шэсць грамадзянаў Украіны і адно дзіця з Беларусі. Яшчэ 25 чалавек атрымалі траўмы і знаходзяцца зараз у лякарні горада Ковель.
 
Астатнія пасажыры размешчаныя ў гасцініцы Ковеля. 
 
Па словах супрацоўніцы беларуска-балгарскага ТАА "Кампанія "Белфреш" якое арганізавала паездку, усе турысты, якія трапілі ў ДТЗ ва Украіне, збіраюцца вяртацца ў Беларусь. "Падрыхтаваны аўтобус на выезд у Беларусь, каб вярнуць тых, хто можа вярнуцца", — цытуе яе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі