МНС: Вясновая паводка ў Беларусі будзе малаактыўнай

Як паведамляе МНС, ужо адкрыліся прытокі Заходняй Дзвіны — рэкі Дзісна і Усвяча, Бярэзіна ля гораду Бярэзіна і Сож на ўчастку Крычаў — Слаўгарад. Тут назіраецца ледаход. Цалкам ачысціўся ад лёду басейн Прыпяці. Ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваецца на Заходняй Дзвіне, Дняпры на ўчастку выток — Жлобін, Бярэзіне ля Бабруйска, Сожы выток — Крычаў.



На водных аб’ектах краіны працягваецца разбурэнне ледзянога покрыва і адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады.



Паводле звестак МНС, пры захаванні цяперашніх умоваў надвор’е і адсутнасці ападкаў працэс вясновай паводкі будзе малаактыўным і пройдзе з мінімальнай шкодай. Сітуацыю паляпшае адсутнасць снегу і моцных ападкаў, што змяншае прыток вады, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі