211 чалавек загінула з-за паводак у Іспаніі
Пайпорта
Па стане на 2 лістапада, у выніку маштабных паводак у Іспаніі загінулі ўжо 211 чалавек. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр краіны Педра Санчэс, піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на EFE.
Паводле яго слоў, цяперашняя стыхія стала "адной з самых маштабных у краіне".
Урад Іспаніі збіраецца адправіць яшчэ 5000 вайскоўцаў і 5000 паліцыянтаў і грамадзянскіх гвардзейцаў для дапамогі ў супольнасць Валенсія, якая больш за ўсё пацярпела ад паводак.
"Размова ідзе аб самым вялікім разгортванні войскаў сіл дзяржаўнай бяспекі і ўзброеных сіл, якое калі-небудзь адбывалася ў нашай краіне ў мірны час", – адзначыў іспанскі прэм'ер.
Ён таксама праінфармаваў, што зараз больш за 30 тысяч чалавек былі выратаваны з затопленых дамоў, дарог і прамысловых раёнаў.
Санчэс дадаў, што будзе створана міжведамасная камісія, якая будзе працаваць над тым, каб тэрмінова і хутка садзейнічаць рэканструкцыі і эканамічнаму адраджэнню пацярпелых раёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.