Modus vivendi: Кіеў паміж Ціханоўскай і Лукашэнкам — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Амаль адначасова з’явілася навіна пра змену рыторыкі Зяленскага адносна Беларусі і беларусаў, на відэа трапіла яго пацісканне рукі Ціханоўскай і аповед кіраўніка ўкраінскай выведкі Буданава пра кантакты іх агента з Лукашэнкам і вынікі гэтых кантактаў. Усё гэта, плюс стан здароўя Лукашэнкі, прымусіла шмат каго разважаць пра блізкасць “развязкі” і нават — пра перадрэвалюцыйны стан у беларускім грамадстве.
Чаму нямецкі народ у свой час не паўстаў супраць Гітлера і ці варта праводзіць паралелі з сённяшняй Беларуссю? Што стаіць за зменай рыторыкі Кіева адносна Беларусі і беларусаў? Ці гатовы Захад падтрымаць беларусаў у “міжуладны перыяд”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.