"МТБанк" паведаміў пра пакупку "Ідэя Банка"

"МТБанк" паведаміў пра пакупку "Ідэя Банка"

1 красавіка "МТБанк" паведаміў пра пакупку 99,999% акцый "Ідэя Банка". Іх набылі ў Getin Holding S.A. і Getin International S.A. (Польшча). Кошт здзелкі склаў 50 мільёнаў рублёў, паведамляе mtbank.by.

Ужо з 2 красавіка пачнецца працэс далучэння "Ідэя Банка" да "МТБанка", аднак першы пакуль працягне самастойную працу. Працэс інтэграцыі мусіць быць закончаны да канца 2021 года.

Адзначаецца, што "усе прадукты і паслугі ЗАТ "Ідэя Банк" у пераходны перыяд застануцца даступныя яго кліентам у поўным аб'ёме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі