МТС прапанаваў Разанаву і Маркаўцу памірыцца

Адвакаты мабільнага аператара МТС прапанавалі паэту Алесю Разанаву і мастаку Віктару Маркаўцу пайсці на міравую дамову. Прадстаўнік кампаніі Дзмітры Ходас заявіў, што ў МТС "гатовыя разгледзець умовы пагаднення і згодныя скласці яго ў пісьмовай форме". Адвакаты Разанава і Маркаўца не аспрэчылі прапанову.

Раней паэт ужо праводзіў перамовы па магчымым заключэнні пагаднення, аднак бакі так і не дайшлі да згоды, паведамляе “Інтэрфакс”. Нагадаем, Алесь Разанаў разам з Віктарам Маркаўцом падалі ў суд на кампанію МТС.

Яны лічаць, што лагатып сотавага аператара пазычаны з іх твораў “Яйкаквадраты”. Яшчэ ў 1992 годзе паэт і мастак наладзілі выставу, у экспазіцыі якой было шэсць карцін, на якіх былі намаляваныя яйкі ў квадратах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі