МТС таксама прызнаўся ў адключэнні мабільнага інтэрнэту па патрабаванні ўладаў

МТС таксама прызнаўся ў адключэнні мабільнага інтэрнэту па патрабаванні ўладаў

Кампанія МТС выступіла з тлумачэннем наконт перабояў у працы мабільнага інтэрнэта 23 жніўня. 

"У рамках мерапрыемстваў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, якія праводзіліся ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі, на працягу больш як паўтары гадзінв быў абмежаваны доступ да сеткі інтэрнэт, што магло прыводзіць да зніжэння якасці працы сэрвісаў у абанентаў", — гаворыцца на сайце мабільнага аператара.

Акрамя таго кампанія сцвярджае, што ў другой палове дня ў нядзелю на некаторых вуліцах была павышаная нагрузка на сетку, якая перавысіла стандартную прапускную здольнасць. У сувязі з гэтым у абанентаў назіралася пагаршэнне працы інтэрнэт-сэрвісаў.

"Выказваем шкадаванне аб сітуацыі, якая склалася", — гаворыцца ў заяве МТС.

Раней з аналагічнай заявай выступіў мабільны аператар А1, які таксама паведаміў, што адключаў інтэрнэт 23 жніўня па патрабаванні дзяржаўных органаў. У гэты дзень у Мінску прайшла шматтысячная мірная акцыя пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі