МТС выбачаўся перад беларускімі мастакамі
На судзе з кампаніяй МТС Алесь Разанаў чытаў услых слоўнік замежных слоў,
Васіля Кандзінскага і “Советскую Белоруссию”. Мастакі прывялі МТС новы аргумент, на які той выбачыўся перад імі. Кнігі Алеся
Разанава выходзяць з выявамі яйкаквадратаў, і ствараецца ўражанне, што гэта
рэклама МТС. Крытыкі, якія пішуць на іх рэцэнзіі, вымушаныя штораз тлумачыць
чытачу, што гэта “яйкаквадраты” і што яны з’явіліся яшчэ ў 1992 годзе.
Алесь Разанаў: “Ішла рэцэнзія на маю кнігу ў “Советской Белорусии”. І там пасаж: гэта не рэклама МТС, гэта “яйкаквадрат”, створаны задоўга да МТСу. І што, кожная наступная рэцэнзія будзе гэта тлумачыць? Тут эфект пазнавальнасці занадта відавочны. І пытанне не развязваецца праз гэтыя судовыя пасяджэнні, а ўсё больш губляецца”.
На мінулым паседжанні суда Разанаў чытаў услых слоўнік замежных слоў, каб даказаць, што авал у яго “яйкаквадратах” усё ж такі сімвалізуе яйка, калі гэта не відаць з назвы. Па яго словах, дырэктар беларускага МТС выбачаўся перад мастакамі.
Алесь Разанаў: “Слоўнік замежных слоў: авал – ад лацінскага “яйка”. Там напісана, што гэта яйкападобная форма. Чытаю ім Кандзінскага, які кажа, што ў беспрадметным мастацтве геаметрычныя формы – гэта галоўныя персанажы. Сярод мастакоў чыстай формы ніколі няма разборак, таму што твор грунтуецца на змесце, на сэнсе, на сукупнасці элементаў. Ад Ходаса ўжо тады пайшлі прабачэнні, што так, нейкім чынам яны закранулі нашы інтарэсы…”
Выбачэнні выбачэннямі, а чуткі пра “міравую”, якую нібыта прапанаваў мастакам МТС, не пацвердзіліся. Разанаў кажа, што абяцанні вырашыць усё мірным шляхам чуе ўжо год.
Алесь Разанаў: “Гэта словы ўсё толькі. Прыгожая рыторыка, якая гучыць ад самага пачатку. Яшчэ год таму пад праявай гэтай рыторыкі ў гэты час ішла падача дакументаў на рэгістрацыю і рэгістрацыя”.
Мастакі не вераць у “міравую” з МТС, тым больш што судовы працэс хутка скончыцца. На пытанне пра тое, ці будуць яны патрабаваць, каб у Беларусі МТС не рэкламаваўся праз яйкі ў квадраце, мастакі кажуць, што не.
Алесь Разанаў: “Няхай рэкламуюць на здароўе, але няхай будзе вядома, што “яйкаквадраты” папярэднічалі яйкам у квадраце. Гэта нават не для нашай рэкламы, а для паразумення і для таго, каб мы не аказваліся ў ролі тых, каму трэба абараняцца”.
Фото: photosught.ru