МУС Беларусі пракаментавала знікненне 25 студэнтаў з Бангладэш і Сенегала
МУС Беларусі пракаментавала знікненне ў нашай краіне 24 студэнтаў з Бангладэш і 1 — з Сенегала. Яны навучаліся ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Па словах начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксея Бегуна, па дадзеным факце беларускія праваахоўнікі сумесна з міграцыйнымі службамі Расіі і краін Еўрасаюза праводзяць праверку. Ужо цяпер зразумела, што выяўлены канал нелегальнай міграцыі і яго збіраюцца ліквідаваць.
Частка згаданых студэнтаў выехала ў Расію, некаторыя — у ЕС, прычым легальна, паколькі яны мелі шэнгенскія візы, некаторыя спрабавалі патрапіць ва Украіну. Некаторыя замежныя студэнты зніклі, пакінуўшы свае нацыянальныя пашпарты і іншыя дакументы.
На сённяшні дзень у Беларусі вучацца 18 300 замежных студэнтаў, інфармуе БЕЛТА.