МУС паведаміла падрабязнасці справы пра дзіцячую парнастудыю

МУС паведаміла падрабязнасці справы пра дзіцячую парнастудыю

Дзіцячая парнастудыя ў Мінску дзейнічала з верасня 2017 года па люты 2021-га. Пра гэта распавялі прадстаўнікі МУС на прэс-канферэнцыі 30 красавіка.

Пра затрыманне злачыннай групы, якая арганізавала гэтую порнастудыю, стала вядома сёння. Паводле МУС, у групу ўваходзіў адзін мужчына і пяць жанчын. 

38-гадовы мужчына займаўся здымкамі порнаматэрыялаў з удзелам дзяўчынак. Ён грамадзянін замежнай дзяржавы, мае від на жыхарства ў Мінску. Зробленыя порнаматэрыялы мужчына прадаваў педафілам у даркнэце. Ёсць звесткі, што сярод пакупнікоў былі жыхары ЗША і Аўстраліі.

Ахвярамі гэтай дзейнасці сталі як мінімум восем дзяўчынак. Датычнасць яшчэ сямі правяраецца. 

Паводле МУС, маці дзяўчынак ведалі пра гэтыя факты, а некаторыя нават прысутнічалі пры здымках. 

Як распавялі прадстаўнікі МУС, фатограф сваю віну прызнаў цалкам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі