МУС склала спіс незанятых сельскіх жыхароў. Там больш за 70 тысяч чалавек

Рэйды па вёсках.

Рэйды па вёсках. / brestcity.com

У рамках “работы па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку на аб’ектах аграпрамысловага комплексу і ў сельскай мясцовасці ў цэлым“ Міністэрствам унутраных спраў сфарміраваны спіс незанятых у эканоміцы вяскоўцаў працаздольнага ўзросту, паведамляя "Позірк" са спасылкай на прэс-службу МУС.

“Такіх у краіне звыш 70 тыс. чалавек. З іх больш за 3 тыс. стаяць на ўліку як хатнія скандалісты, звыш 6 тыс. — раней судзімыя. З гэтымі катэгорыямі праводзіцца адрасная прафілактычная праца, у якую ўцягнутыя не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і іншыя зацікаўленыя”, — адзначае МУС.

Падкрэсліваецца, што “асаблівая ўвага” ў гэтай працы надаецца “сем’ям дармаедаў, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці альбо пражываюць асобы сталага ўзросту”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі