МУС: за кратамі застаюцца 44 удзельнікі пратэстаў
За кратамі ў краіне застаюцца 44 удзельнікі пратэстаў ("несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў"). Яны знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам. Спісы гэтых асоб змешчаны на інфармацыйных стэндах ці каля ўваходу ў месцы, дзе яны адбываюць пакаранне, паведамляе прэс-служба МУС.
6 чалавек з гэтых людзей — у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску, з імі праводзяцца следчыя дзеянні.
За час пратэстаў у Беларусі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў было затрымана каля 7 тысяч чалавек (па афіцыйных звестках). Большасць з іх ужо вызвалілі, каля паўтары сотні застаюцца ў бальніцах. Нямала людзей сведчаць пра здзекі і катаванні з боку сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.