Сваякі не вераць у версію смерці Арцёма Парукова, якую выклала міліцыя

Сваякі не вераць у версію смерці Арцёма Парукова, якую выклала міліцыя

Як высветліла Еўрарадыё, 19-гадовага хлопца, якога МУС Беларусі называе трэцім загінулым удзельнікам масавых пратэстаў, завуць Арцём Парукоў. Яго сваякі не ведаюць, ці сапраўды ён удзельнічаў у масавых акцыях у той дзень. Яны не вераць у версію смерці хлопца, якую выклала міліцыя.

"У той момант Арцём дакладна ні ў чым не ўдзельнічаў, а проста ішоў дадому, — распавядае Еўрарадыё стрыечная сястра загінулага хлопца. — Але чамусьці — мы не разумеем, чаму — яму спатрэбілася перабегчы з таго боку вуліцы, на якім знаходзіцца наш дом, на іншы бок. Пешаходны пераход зусім побач — чаму ён не пайшоў па ім? Мы думаем, што ён трапіў пад машыну, спрабуючы ад некага ўцячы".

Па версіі міліцыі, кіроўца VW заўважыў Парукава, які ішоў па праезнай часці Партызанскага праспекта, і папярэдзіў яго. Але хлопец не адрэагаваў і неўзабаве трапіў пад "Рэно".

Сваякі Арцёма Парукова шукаюць любыя відэа, на якія магло трапіць здарэнне. Калі ў вас ёсць такое відэа — калі ласка, дашліце яго на пошту Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі