Muse пішуць "цяжкі" альбом
У ім музыкі пазбавяцца ад "усяго лішняга", ад усяго, з чым эксперыментавалі на папярэдніх пласцінках — электронікі і сімфанічных элементаў.
Muse абяцаюць "цяжкі" альбом, і выйдзе ён наступным летам. Крыніцай інфармацыі сталі твіты лідара гурта Мэта Бэламі. "Будзе цяжка", — адказаў ён прыхільніку наконт будучага LP.
Працаваць над новым альбомам брытанцы пачалі ў траўні. Бэламі адзначыў, што Muse хацелі б пазбавіцца ад "усяго лішняга", ад усяго, з чым музыкі эксперыментавалі на папярэдніх пласцінках — электронікі, сімфанічных і аркестравых элементаў.
Апошні лонгплэй гурта "The 2nd Law" выйшаў 2 гады таму. Новая пласцінка стане сёмай у дыскаграфіі каманды.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.mcfc.co.uk