Muse прадставілі новы сінгл "Dead Inside" з будучага альбома (слухаць)
Па словах Мэцью Бэламі, песня — пачатак апавядання пра шлях чалавека ад страты надзеі да вызвалення.
Muse апублікавалі новы сінгл з будучага студыйнага лонгплэю "Drones", рэліз якога намечаны на 8 чэрвеня. "Dead Inside" — гэта другая кампазіцыя, анансуючая альбом, пасля "Psycho" і першы афіцыйны сінгл з яго.
Тлумачачы ідэйную скіраванасць альбома, Мэцью Бэламі распавёў, што музыкі спрабавалі разабрацца з сэнсам чалавечага існавання, убачыўшы страту надзеі і агульнаю атмасферу прыгнёту.
"Гэтая песня — пачатак усяго апавядання. Галоўны герой страчвае веру і становіцца "мёртвым ўнутры". Наступныя песні - гісторыя яго барацьбы і пераадолення цёмных сіл",— кажа Бэламі пра "Dead Inside" у інтэрв'ю New Musical Express.
Рэліз альбома будзе падтрыманы сусветным турам, абяцаюць Muse.
Фота: directlyrics.com.