Мужчына лез да сваёй былой і захрас у акне

Як паведамляе БелаПАН, інфармацыя пра гэта паступіла ўвечары з Ленінскага РАУС Брэста. На месцы здарэння выратавальнікі з дапамогай падручных сродкаў дасталі мужчыну з аконнага блока. 

31-гадовага непрацуючага брэстаўчаніна перадалі медыкам і даставілі ў Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальніцу. 

Па словах мужчыны, праз акно, адчыненае на праветрыванне, ён спрабаваў трапіць у кватэру сваёй былой сяброўкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі