Мужчына скраў адну пару абутку ў краме і ўцёк
Наведніку абутковай крамы "Марка", які ўзяў пару абутку, але не стаў плаціць ды ўцёк, пагражае крымінальная адказнасць за рабаванне. Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, такі інцыдэнт адбыўся 15 чэрвеня ў гандлёвым цэнтры "Дайманд", што размяшчаецца на МКАД ля скрыжавання з вуліцай Громава.
Невядомы мужчына завітаў у абутковую краму, узяў абутак коштам у 84 рубля 28 капеек, памерыў яго і пайшоў з крамы, не расплаціўшыся. На заклік прадаўца заплаціць грошы не зрэагаваў і кінуўся наўцёкі.
Усе дзеянні зламысніка трапілі на камеры відэаназірання. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт 206 КК ("Рабаванне"). Мужчыну шукаюць.