Мужчына страляў у гульцоў у Pokemon Go

Мужчына страляў у гульцоў у Pokemon Go

Мужчына страляў у гульцоў у Pokemon Go. Здарэнне адбылося ў амерыканскім горадзе Арланда (штат Фларыда). Як інфармуе ВВС, мужчына палічыў, што заўважыў каля свайго дома рабаўнікоў. Падлеткі ўначы ездзілі на аўтамабілі па гарадскіх вуліцах. Гаспадар дома некалькі разоў стрэліў у невядомых. На шчасце, ніхто з падлеткаў не пацярпеў, кулі патрапілі ў легкавік. У паліцыю заявіла маці аднаго з хлопцаў.

Як вядома, удзельнікі віртуальнай гульні Pokemon Go наведваюць разнастайныя месцы ў сваіх населеных пунктах у пошуку "монстраў-пакемонаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі