Мужчына ў Вільні, якога прынялі за "ціхара", выявіўся літоўскім журналістам

Дарус Матайціс / 15min.lt
Дарус Матайціс / 15min.lt

Мужчына, які здымаў беларускую акцыю ў Вільні на Дні Волі, выявіўся не беларускім "ціхаром", а літоўскім журналістам.

У сацсетках узнік скандал з нагоды мужчыны, які здымаў на відэакамеру святкаванне Дня Волі ў Вільні. Арганізацыя экс-сілавікоў ByPol ідэнтыфікавала яго як былога супрацоўніка МУС Беларусі Андрэя Трапашку

Аднак літоўскае выданне 15min.lt паведаміла, што гэта літоўскі журналіст Дарус Матайціс. Ён здымаў публічнае мерапрыемства. Журналіст кажа, што ніхто не прасіў у яго паказаць акрэдытацыю. Скандалам, які ўзнік пасля Дня Волі, ён быў непрыемна здзіўлены. Пагатоў, што пасля пастоў у сацсетках яму пайшлі пагрозы.

У каментары 15min.lt Матайціс паведаміў, што не першы раз здымае акцыі беларускай апазіцыі ў Літве. "У фотабанку Scanpix нямала іх фатаграфій. У той дзень я ўбачыў, што нейкі чалавек падышоў да мяне вельмі блізка і здымаў або фатаграфаваў мяне на свой тэлефон. Тады я адразу падумаў, што гэта можа выклікаць праблемы ў будучыні, але ён толькі здымаў, не прасіў прадставіцца, не пытаўся, адкуль я", — кажа Матайціс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі