Мужчына ўдарыў жонку нажом і спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у Баранавічах

Мужчына ўдарыў жонку нажом і спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у Баранавічах
Усё здарылася з парай, у якой у мужчыны былі праблемы з алкаголем, паведамляе партал brestcity.com са спасылкай на мясцовы УУС.
За некалькі месяцаў да інцыдэнту жонка хацела развесціся. Муж, жадаючы захаваць шлюб, закадзіраваўся. Але "ціхае сямейнае жыццё" працягнулася нядоўга.
Праз нейкі час мужчына вярнуўся дадому п'яны. Ведаючы, як паводзіць сябе муж у такім стане, жанчына з'ехала да сына. Дадому вярнулася праз пару гадзін у надзеі, што муж заснуў, але пралічылася.
Паміж мужам і жонкай завязаўся канфлікт, мужчына ўдарыў жонку нажом у грудзі.
Пацярпелая змагла патэлефанаваць сястры, і тая выклікала хуткую дапамогу. Медыкі забралі жанчыну. Да прыезду міліцыі парушальнік зачыніўся ў доме і спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, адкрыўшы ўсе газавыя фаеркі.
Міліцыя знайшла яго з трыма нажавымі раненнямі: двума — у грудзі і адным — у шыю.
У адносінах да мужчыны распачалі крымінальную справу, яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.