Мужчына, які абараняў жанчыну на акцыі, стаў фігурантам крымінальнай справы

Акцыя пратэсту ў Віцебску / СК РБ​
Акцыя пратэсту ў Віцебску / СК РБ​

На акцыі пратэсту ў Віцебску 6 верасня малады мужчына ўбачыў, як міліцыя затрымлівае жанчыну, і паспрабаваў заступіцца за яе.

"Калі супрацоўнік міліцыі спыняў супрацьпраўныя дзеянні адной з удзельніц беспарадкаў, абвінавачаны некалькі разоў ударыў міліцыянта", — так сітуацыю каментуюць у СК Беларусі.

Мужчыну затрымалі. Яму ўжо прад'яўленае абвінавачанне паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу ("Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў").

У канцы кастрычніка генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заяўляў, што па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў распачата больш за 650 крымінальных спраў. Пры гэтым па фактах гвалту з боку сілавікоў — аніводнай.

Фігурантамі аналагічнай крымінальнай справы сталі і жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, якія амаль два месяцы хаваюцца на тэрыторыі шведскай амбасады ў Мінску. Абвінавачванне паводле артыкула 364 ім прад'явілі яшчэ 15 верасня, але іх адвакат даведаўся пра гэта толькі 2 лістапада ад юрыста з Віцебска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі