Мужчына парэзаў уласных дзяцей, збег і зладзіў цяжкую аварыю з ахвярамі
Трагедыя адбылася раніцай 8 лістапада на вуліцы Гая ў Мінску.
Неадэкватны кіроўца Audi A8 на вялікай хуткасці вылецеў на вуліцу Гая з боку Шчадрына ў кірунку Арлоўскай. Ён урэзаўся ў Audi 100, які ад удару выкінула на тратуар, і пратараніў яшчэ 4 прыпаркаваных аўто, інфармуе TUT.by
На месцы аварыі сканалі кіроўца і пасажырка Audi 100 — муж і жонка.
Кіроўца Audi A8 пасля здарэння выйшаў з машыны ў трусах і спакойным крокам пайшоў з месца аварыі. Відавочцы паведамілі пра гэта ў міліцыю і супрацоўнікі ППС затрымалі мужчыну.
Стала вядома, што гэтай аварыі папярэднічала яшчэ адна трагедыя. Пра гэта TUT.by паведамілі суседзі мужчыны, які здымаў кватэру на той жа вуліцы Гая. Паводле крыніцаў у праваахоўных органах, мужчына нанёс нажавыя раненні сваёй жонцы, 3-гадоваму сыну і 10-гадовай дачцэ. Пацярпелыя ў цяжкім стане.