Мужчынская гандбольная зборная Беларусі прайграла Даніі — 27:36

У чацвер, 30 красавіка, гандбольная зборная Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы прайграла Даніі — 27:36 (12:17). У беларускай камандзе самым выніковым быў капітан Сяргей Рутэнка — 10 мячоў, 6 закінуў Арцём Каралёк. Гульня праходзіла на "Чыжоўка-Арэне" ў прысутнасці 7 тысяч гледачоў.

2 траўня беларусы і датчане сустрэнуцца ў Орхусе. Нагадаем, раней у кваліфікацыйных матчах наша зборная згуляла дома ўнічыю 25:25 з баснійцамі і выйграла ў гасцях у літоўцаў — 30:28. У групе лідыруе Данія — 6 ачкоў (пасля трох матчаў), у Беларусі 3 ачкі (таксама пасля 3 гульняў), Боснія і Герцагавіна мае 1 ачко (і матч у запасе), у Літвы ачкоў няма. У фінальную частку кантынентальнага першынства трапяць дзве лепшыя каманды групы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі