Мужчыну папрасілі памяняць 12 тысяч долараў, а ён прайграў іх у казіно
Дзяўчыне тэрмінова спатрэбіліся грошы на ўплату ўнёску на будаўніцтва жылля, але сама яна не магла схадзіць у абменнік.
Жыхарка сталіцы папрасіла знаёмага абмяняць 12 300 долараў на беларускія рублі, аднак мужчына прайграў іх у казіно.
Дзяўчыне тэрмінова спатрэбіліся грошы на ўплату ўнёску на будаўніцтва жылля, але самой не было калі абмяняць долары. Таму яна і папрасіла сябра, якога ведала болей за год, схадзіць у абменнік. Мужчына пагадзіўся дапамагчы, узяў долары і знік.
Пазней высветлілася, што ён панёс іх у казіно і там прайграў.
На лудамана завялі крымінальную справу за прысабечванне або растрату. Яму пагражае да чатырох год пазбаўлення волі, інфармуе “Мінск-Навіны”.
Фота: gmtplus.com