МВФ пагоршыў прагноз эканамічнага развіцця Беларусі

МВФ пагоршыў прагноз эканамічнага развіцця Беларусі

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што зніжэнне ВУП у Беларусі будзе яшчэ большым, чым чакалася раней. Згодна з новай ацэнкай фонду, ён знізіцца па выніках гэтага года на 3,6%.

Новы прагноз змешчаны ў справаздачы МВФ World Economic Outlook за кастрычнік, перадае БелаПАН. Эксперты фонду чакаюць, што ў 2016 годзе рэцэсія ў беларускай эканоміцы захаваецца, і ВУП краіны знізіцца на 2,2%. Праз пяць гадоў, мяркуюць аналітыкі, магчымае ажыўленне эканамічнай актыўнасці — у 2020 годзе рост ВУП чакаецца на ўзроўні 1,6%.

Інфляцыі ў нашай краіне за гэты год чакаецца на ўзроўні 16,9%.

У параўнанні з ацэнкай, якую спецыялісты МВФ давалі ў красавіку гэтага года, прагноз пагоршыўся. Цяпер фонд чакае большага спаду, хоць раней прагназавалася, што ВУП сёлета знізіцца на 2,3%.  

Тым часам афіцыйны прагноз прадугледжвае рост ВУП на 0,2-0,7%.

Нагадаем, што падчас свайго візіту ў Злучаныя Штаты Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцай МВФ Крысцін Лагард і абмеркаваў з ёй новую праграму супрацоўніцтва.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі