Мы вам не каворкінг: менская кавярня забараніла наведвальнікам сядзець у кампах

Кава

Кава / pixabay

Мінская пякарня LЁN забараніла сваім гасцям сядзець з камп'ютарамі і планшэтамі. Новыя правілы пачынаюць дзейнічаць з 18 сакавіка, у панядзелак.

Як ні дзіўна, каментатары ў Інстаграм гэтую ідэю адобрылі. А некаторыя нават расказалі, што з-за людзей, якія акупуюць столікі ноутбукамі, яны ўжо паўгода не могуць пасядзець у кавярні. Даводзіцца браць каву на вынас.

"А калі чалавек будзе есці і чытаць кнігу, піць каву і пісаць — гэта таксама забаронена?" - спытаў адзін з карыстальнікаў.

У кавярні запэўнілі: для гасцей з кніжкамі дзверы заўсёды адчыненыя! Уласна, для "аналагавых" наведвальнікаў і задумалі перамены: кавярня хоча перастаць быць каворкінгам і вярнуць атмасферу утульнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі