Мядзведзеў: Беларусь аддасць крэдыт і пасля магчымай змены ўлады
Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пракаментаваў выдачу Беларусі і Украіне крэдытаў.
"Строга кажучы, пад украінскі крэдыт сёння і пад беларускі крэдыт сябры і партнёры дадуць нам суверэнную гарантыю, — цытуе словы Дзмітрыя Мядзведзева РІА "Новости". — І хто б ні быў прэзідэнтам Украіны ў будучым ці Беларусі, у прынцыпе мы можам дабівацца вяртання гэтых грошай усімі даступнымі спосабамі. Яны адказваюць за гэты крэдыт усім здабыткам сваёй краіны".
Расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў у пятніцу заявіў, што Расія нічога не чакае ад Беларусі за крэдыт. Гэтыя грошы — дапамога саюзніку ў цяжкі час, адзначыў амбасадар. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за дадатковую фінансавую дапамогу і падкрэсліў, што гэтыя грошы "падтрымаюць эканоміку Беларусі ў найцяжэйшы час", падтрымаюць абменны курс беларускага рубля.
Фота — ria.ru