Мытнікі не пусцілі ў Беларусь 29 грузавікоў з "санкцыйнымі таварамі"

Мытнікі не пусцілі ў Беларусь 29 грузавікоў з "санкцыйнымі таварамі"

Ад пачатку года імытнікі не пусцілі ў Беларусь 29 грузавікоў з "санкцыйнымі таварамі" з заходніх краін, паведамляе тэлеканал СТБ.

"Неаднаразова кіраўнік дзяржавы даваў даручэнне жорстка адказваць на тыя санкцыйныя меры, якія прынятыя асобнымі краінамі ў дачыненні да нашай краіны. І тыя пастановы Савета міністраў, якія прынятыя і якія мы рэалізуем, — гэта адказ на санкцыі асобных краін. Наша задача, мытных органаў, — забяспечыць выкананне гэтых рашэнняў", — пракаментаваў тэлежурналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

У адказ на заходнія санкцыі беларускія ўлады ўвялі з 1 студзеня 2022 года контрсанкцыі. Пад забарону трапіў шэраг тавараў з заходніх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі