Мытнікі ў “Брузгах” канфіскавалі тэрмометраў і відэаняняў на 1 млрд рублёў
На пункце пропуска “Брузгі” мытнікі канфіскавалі каля 300 радыё- і відэаняняў і каля 300 электронных тэрмометраў швейцарскай вытворчасці, агульным коштам больш чым на 1 млрд рублёў.
“Пры правядзенні мытнага кантролю ў дачыненні да партыі электронных прыладаў службовыя асобы мытні выявілі недакладныя звесткі ў суправаджальных дакументах: іх кошт быў заніжаны”, — паведамляе прэс-служба ведамства.
Па факце парушэння заканадаўства мытняй распачаты адміністратыўны працэс.
Фота: customs.gov.by